Сёстры эўхарысткі з Браслава запрашаюць дзяўчат на рэкалекцыі | Друк |
Анонсы
23.02.2016 11:13

6-8 сакавіка ў Браславе адбудуцца рэкалекцыі для дзяўчат ад 14 гадоў.

Духоўныя практыкаванні пад назвай «Езу, адкажы мне...» будуць праходзіць у кляштары сясцёр эўхарыстак.

Мэтай рэкалекцый стане паглыбленне асабістых адносін з Хрыстом і пошук адказаў на турбуючыя жыццёвыя пытанні.

Падчас рэкалекцый, якія будуць праходзіць у цішыні, прадугледжана малітва, чытанне Святога Пісання, сведчанне сваёй веры. З сабой пажадана мець Біблію.

Манахіні просяць загадзя папярэдзіць аб сваім удзеле ў рэкалекцыях.

Запісацца на рэкалекцыі, а таксама задаць пытанні можна па тэлефоне:

+375 (29) 55 84 625 с. Таццяна Гмыза SJE

+375(29) 85 26 629 Яна

 
© 2003-2025 Catholic.by