«Сaritas» Гродна запрашае на велікодную выстаўку-кірмаш | Друк |
Анонсы
25.02.2016 14:36

ІІІ нядзеля Вялікага посту традыцыйна адзначаецца як «Нядзеля Сaritas». 28 лютага з 9.00 да 20.00 у парафіi Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне адбудзецца Велiкодная выстаўка «Сaritas»-2016, на якую запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Валанцёры дабрачыннага каталіцкага таварыства падрыхтавалi для наведвальнікаў hand-made вырабы, паштоўкi, свечкi, шмат прысмакаў і добрага настрою.

Ахвяраванні пойдуць на велiкодныя ініцыятывы «Сaritas».

Таксама кожны жадаючы зможа больш даведацца пра дзейнасць дабрачыннага каталіцкага таварыства.

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by