Гурт «Laudans» прадставіць спектакль у Мінску | Друк |
Анонсы
26.02.2016 09:57

8 сакавіка ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Мінску хрысціянскі музычны гурт «Laudans» прадставіць спектакль «Трэба спяшацца любіць».

Гурт вырашыў на Вялікі пост зрабіць штосьці іншае, чым канцэртную праграму. Таму ўдзельнікі гурта запрашаюць на тэатральную пастаноўку, якая адбудзецца ў мінскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа 8 сакавіка пасля святой Імшы на 19.00.

Спектакль пройдзе па адрасе:
г. Мінск, Кальварыйскі праезд, 1

Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

(MV)

 
© 2003-2025 Catholic.by