19 сакавіка адбудзецца Крыжовы шлях вуліцамі Гродна | Друк |
Анонсы
18.03.2016 00:12

19 сакавіка вернікі Гродна запрашаюцца прыняць удзел у малітоўным разважанні Крыжовага шляху.

Святая Імша пачнецца ў 19.00 у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя.

Пасля Імшы вернікі пройдуць вуліцамі горада (па Савецкай плошчы да Бэрнардынскага ўзгорку), разважаючы над стацыямі Крыжовага шляху Езуса Хрыста.

Удзельнікам просьба прынесці з сабой свечкі.


(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by