Моладзь Гродзенскай дыяцэзіі запрашаюць на працэсію ў Пальмовую нядзелю вуліцамі Гродна | Друк |
Анонсы
18.03.2016 00:13

20 сакавіка, у Пальмовую нядзелю, у Гродне адбудзецца святочная працэсія і святая Імша, якую будзе цэлебраваць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Да ўдзелу ў працэсіі і святой Імшы запрашаецца ўся моладзь дыяцэзіі. 

Пачатак працэсіі ў 13.00 на Бэрнардынскім узгорку. Удзельнікі пройдуць па Савецкай плошчы да катэдральнага касцёла св. Францішка Ксаверыя, дзе ў 14.00 біскуп Аляксандр Кашкевіч узначаліць святую Імшу.

 

Усім удзельнікам патрэбна ўзяць з сабой вербы.

Як і ў мінулыя гады, будзе праходзіць своеасаблівы «конкурс вербаў». Кожная гродзенская парафія, а таксама моладзевыя суполкі будуць прэзентаваць свае святочныя вербы.

(MV)

 
© 2003-2025 Catholic.by