Грэка-каталіцкая моладзь Мінска запрашае на малітву за Беларусь | Друк |
Анонсы
26.02.2016 12:56

Суботні вечар перад Нядзеляй Крыжапаклоннай (ІІІ нядзеля Вялікага посту) традыцыйна з’яўляецца для грэка-католікаў Мінска вечарам малітвы за Беларусь.

Моладзь мінскіх грэка-каталіцкіх парафій запрашае ўсіх жадаючых (асабліва хрысціянскую моладзь) далучыцца да супольнай малітвы, якая пройдзе 27 лютага ў капліцы грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі (зав. Снежны, д. 7, ст. метро “Маладзёжная”).
 
Пачатак у 19.00.

Праграма:

  • Вячэрня са cтаразапаветнымі чытаннямі (парэміі)
  • ліцця
  • пакланенне святому Крыжу Гасподняму
  • велікапосная катэхеза


Паводле svjazep.org

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by