Чуванне моладзі адбудзецца ў Полацку |
| Друк | |
Анонсы
|
28.02.2016 16:54 |
12-13 сакавіка ў Полацку адбудзецца малітоўнае чуванне моладзі. Арганізатары сардэчна запрашаюць усіх жадаючых.
Тэма чування – «“З глыбіні я клічу Цябе, о Пане!” (Пс 130, 1) Псальмы, як песня – малітва чалавечай душы да Бога».
Праграма: - 19.00 – прыезд, рэгістрацыя ўдзельнікаў
- 19.30 – вячэра
- 20.15 – пачатак чування, прэзентацыя тэмы і ўдзельнікаў чування
- 21.00 – канферэнцыя, перапынак
- 22.30 – канферэнцыя, падрыхтоўка да святой Імшы
- 00.00 – святая Імша (цэлебруе ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч)
- 01.30 – перапынак на гарбату
- 02.00 – Крыжовы шлях
- 03.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
- 04.30 – Ютрань і заканчэнне чування
- 05.00 – сняданак
(AG)
|