Рэкалекцыі аб распазнанні паклікання для юнакоў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдуць у Лебедзеве (абноўлена) | Друк |
Анонсы
30.03.2016 09:23

З 1 па 3 красавіка ў парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Лебедзеве (Маладзечанскі раён) адбудуцца рэкалекцыі для юнакоў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, прысвечаныя распазнанню паклікання.

Сустрэча пад дэвізам «Даверыцца Уваскросламу...» будзе праходзіць у парафіяльным доме непадалёк ад касцёла.

Рэкалекцыі будуць прысвечаны паглыбленню сваіх адносін з Богам і пошуку свайго жыццёвага паклікання. Напоўненая малітвай і канферэнцыямі праграма дня прадугледжвае магчымасць задаць хвалюючыя пытанні і сустрэцца са святаром.

Да ўдзелу запрашаюцца юнакі ад 14 гадоў.

Праграма рэкалекцый:

Пятніца (1 красавіка)

«Закіньце сетку»

  • 19:30 – прыезд
  • 20:00 – уводзіны ў рэкалекцыі
  • 21:00 – св. Імша
  • 22:00 – малітва на заканчэнне дня (камплета)
  • 22:30 –адпачынак

Субота (2 красавіка)

«Ідзіце па ўсім свеце і абвяшчайце Евангелле»

  • 8:00 – пад'ём
  • 8:30 – ранішняя малітва
  • 9:00 – сняданак
  • 10:00 – канферэнцыя
  • 12:00 – св. Імша
  • 13:00 – абед
  • 15:00 – вяночак да Божай Міласэрнасці, канферэнцыя
  • 18:30 – вячэра
  • 20:00 – 20:45 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 21:30 – малітва на заканчэнне дня (камплета)
  • 22:30 –адпачынак

Нядзеля (3 красавіка)

«Як паслаў Мяне Айцец, так і я пасылаю вас»

  • 7:30 – пад'ём
  • 8:00 – ранішняя малітва
  • 8:15 – сняданак
  • 9:00 – св. Імша ў парафіяльным касцёле
  • 10:30 – канферэнцыя
  • 12:00 – круглы стол
  • 13:00 – абед
  • 14:00 – раз'езд


Просьба загадзя папярэдзіць аб сваім удзеле.
Падрабязная інфармацыя па тэл.: +375 (33) 662 32 63

(MV)

 
© 2003-2024 Catholic.by