Хрысцiянскi кiнаклуб «Рэха» запрашае на прагляд фільма «Пакуты Хрыстовы» | Друк |
Анонсы
10.03.2016 10:17

13 сакавiка хрысціянскі кінаклуб «Рэха» прадставіць у Мінску кiнастужку амерыканскага акцёра і рэжысёра Мэла Гiбсана «Пакуты Хрыстовы».

У гэты раз кожны глядач стане сведкам апошнiх 12 гадзiн зямнога жыцця Езуса Хрыста.

У стужцы ўсе героi размаўляюць на мовах, на якiх яны размаўлялi дзве тысячы гадоў таму. Iўдзеi, у тым лiку Хрыстус з апосталамi, размаўляюць на арамейскай мове, а рымляне — на «народнай латынi».

Фiльм будзе паказвацца з субтытрамi.

Пачатак паказу ў 19.00 у мінскім касцёле Узвышэння Святого Крыжа па адрасе: Кальварыйскi праезд, 1.

(AYU)

 
© 2003-2025 Catholic.by