Рэкалекцыі па распазнанні паклікання адбудуцца ў пінскай духоўнай семінарыі |
| Друк | |
Анонсы
|
09.03.2016 20:27 |
Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Пінску запрашае юнакоў на рэкалекцыі, прысвечаныя распазнанню жыццёвага паклікання. Тэма рэкалекцый — «Умець выбіраць з Хрыстом».
Духоўныя практыкаванні пачнуцца 21 сакавіка ў 16.00 і скончацца 23 сакавіка ў 16.00. Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ад 14 гадоў.
У межах рэкалекцый будзе магчымасць малітоўнай засяроджанасці, знаёмства з багаццем розных тыпаў духоўнасці Касцёла, магчымасць паразмаўляць са святарамі і семінарыстамі, каб навучыцца распазнаваць сваё пакліканне і жыццёвыя выбары.
Арганізатары рэкалекцый просяць паведаміць аб сваім удзеле па тэлефонах:
(0165) 65 41 45 , маб. +375 29 727 31 98 або напісаць на адрас:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
(AG)
|