У Пальмовую нядзелю перад мінскай архікатэдрай пройдуць інсцэніраваныя працэсіі з удзелам асляняці | | Друк | |
Анонсы |
17.03.2016 13:26 |
20 сакавіка ва ўсіх каталіцкіх парафіях Беларусі пройдуць урачыстасці Пальмовай нядзелі з традыцыйным асвячэннем вербаў. У мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (архікатэдра) арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч будзе асвячаць вербы на трох ранішніх Імшах: у 10.00, 11.30 і 13.00. Перад святой Імшой на 10.00 (Імша з удзелам дзяцей), 11.30 і 13.00 ля касцёла пройдзе інсцэніраваная працэсія з удзелам асляняці і біблійных персанажаў на ўспамін уваходу Хрыста ў Ерузалем для здзяйснення пасхальнай таямніцы. З Пальмовай нядзелі распачынаецца перажыванне пасхальнай таямніцы смерці і ўваскрасення Езуса Хрыста. (IL) |