У лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа ўпершыню пройдзе «Ноч канфесіяналаў» | | Друк | |
Анонсы |
18.03.2016 14:58 |
Акцыя скіравана да хрысціян-католікаў, якія з розных прычын яшчэ не прыступілі да велікоднай споведзі, асабліва да тых, хто працуе да позніх гадзінаў. Душпастыры парафіі Узвышэння Святога Крыжа спадзяюцца, што акцыя прынясе добры плён, і заахвочваюць усіх вернікаў да паяднання з Богам у сакрамэнце Божай міласэрнасці. Распачнецца душпастырская акцыя 22 сакавіка ў 19.00 і працягнецца да 01.00. (IL) |