Першы Фестываль Марыйных песень «Mater Deі» пройдзе ў Баранавічах |
| Друк | |
Анонсы
|
22.03.2016 15:00 |
11 чэрвеня ў парафіі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах адбудзецца І Фестываль Марыйных песень «Mater Deі».
Да ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца дзіцячыя хоры і хоры дарослых, малыя ансамблі і салісты. Умовы ўдзелу ў фестывалі: - Удзельнікі павінны падрыхтаваць два творы, у тым ліку адзін — абавязкова на беларускай мове.
- Удзельнікі павінны падрыхтаваць два творы: «Serdeczna Matko» і «Ты за сабою нас вядзеш», якія будуць выконвацца ўсімі ўдзельнікамі на пачатак і заканчэнне фестывалю.
- Калектывы і салісты могуць выконваць творы акапэльна або ў суправаджэнні аднаго музычнага інструмента.
- Анкету для ўдзелу ў фестывалі дасылать па адрасе: г. Баранавічы, вул. Т. Шаўчэнкі, 6.
- Просьба даслаць анкеты да 15 мая.
Фестываль пройдзе па адрасе: г. Баранавічы, вул. Т. Шаўчэнкі, 6. Пачатак у 11.00
Бланк анкеты ўдзельніка можна знайсці на старонцы www.catholic.by у інтэрнэце, усе даведкі па тэлефоне: +375-163-57-93-14 +375-163-57-93-14
Галоўны арганізатар фестывалю — парафія Маці Божай Фацімскай у г. Баранавічы.
(MV)
|