«Шматгалосны Вялікдзень»: 28 сакавіка ў мінскай архікатэдры выступіць камерны хор «Паліфоніка» | Друк |
Анонсы
25.03.2016 09:38

28 сакавіка ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі з канцэртам харавой музыкі выступіць камерны хор «Polifonica».

Хор, якім будзе дырыжыраваць Павел Шэпелеў, выканае творы Ола Джэйна, Олвіна Шронена, Ко Матсушыта, Тарык О‘Рэган, Дзмітрыя Бартнянскага, Сяргея Рахманінава і інш.

Пачатак канцэрту ў 19.30.

«Polifonica» — аматарскі хор, заснаваны ў 2010 годзе. Ён складаецца з 30 удзельнікаў, кожны з якіх мае досвед харавога спеву. У рэпертуары калектыву — творы беларускай народнай музыкі як царкоўнага, так і свецкага зместу.

Хор дэманстраваў сваё выканальніцкае майстэрства ў Германіі, Польшчы, Iталii, Iрландыi, Нiдэрландах, Вялiкабрытанii i Паўночнай Iрландыi, на Сардынii, у Японii.

(IL)

 
© 2003-2025 Catholic.by