У Мінску і Магілёве пройдзе святкаванне Года Міласэрнасці з удзелам тых, хто здзяйсняе ўчынкі міласэрнасці |
| Друк | |
Анонсы
|
31.03.2016 12:03 |
2 красавіка, у вігілію Нядзелі Божай Міласэрнасці, у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі і ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве адбудзецца святкаванне Юбілейнага Года ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Удзел у ім прымуць тыя, хто здзяйсняе справы міласэрнасці — дабрачынная арганізацыя «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, каталіцкая місія «Чыстае сэрца», сёстры Міласэрнасці св. Вінцэнта дэ Поля, «Легіён Марыі», Місія Маці Божай Фацімскай. Праграма святкавання ў Мінску: - 9.00 – прывітанне ўдзельнікаў і кароткая прэзентацыя дзейнасці каталіцкіх арганізацый дапамогі
- 9.40 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту; спеў з малітвай у інтэнцыі тых, хто здзяйсняе справы міласэрнасці; аднаўленне абяцанняў «Легіёна Марыі» на вернасць Маці Божай
- 11.00 – святая Імша, якую ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі
- 12.00 – заканчэнне
Праграма святкавання ў Магілёве: - 11.00 — святая Імша, якую ўзначаліць кс. Віталій Драздоўскі, дэкан Магілёўскі. Пасля Імшы правяде канферэнцыю кс. Віталій Чабатар CMF
(AYU)
|