Імша ў інтэнцыі ахвяр смаленскай катастрофы ў яе шостую гадавіну пройдзе ў мінскай архікатэдры | Друк |
Анонсы
07.04.2016 09:44

У шостую гадавіну катастрофы пад Смаленскам, 10 красавіка, у 11.30 у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі ахвяр катастрофы і іх сем’яў. Імшу ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

10 красавіка 2010 г. пад Смаленскам разбіўся польскі дзяржаўны самалёт з дэлегацыяй пад кіраўніцтвам Прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага. Дэлегацыя ляцела на мерапрыемствы з нагоды гадавіны расстрэлу польскіх афіцэраў у катынскім лесе.

У катастрофе загінуў амаль увесь урад Рэспублікі Польшча, духоўныя і свецкія дзеячы краіны — усяго 96 чалавек.

(JM)

 
© 2003-2025 Catholic.by