Удзельнiкi супольнасцi «Хатнi Касцёл» здзейсняць пiлiгрымку да Брамаў Мiласэрнасцi ў Будслаў |
| Друк | |
Анонсы
|
29.04.2016 15:00 |
30 красавiка ўдзельнiкi супольнасцi «Хатнi Касцёл» руху «Святло – Жыццё» здзейсняць у Год Мiласэрнасцi пiлiгрымку да Брамаў Мiласэрнасцi ў Нацыянальным санктуарыi Мацi Божай Будслаўскай.
Таксама ў гэты дзень па шматгадовай традыцыi адбудзецца дзень супольнасцi. Пачатак у 11.00.
Арганізатары сардэчна запрашаюць усе сем’i супольнасцi i сем’i, якiя маюць жаданне да іх далучыцца.
Падрабязная інфармацыя па тэлефоне: +375 29 542 51 95 Алена (AG)
|