Рэкалекцыі для моладзі «Разважанні аб добрай смерці» пройдуць у мінскім араторыі |
| Друк | |
Анонсы
|
11.04.2016 22:03 |
16-17 красавіка ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско (вул. Пляханава, 28/1) адбудуцца рэкалекцыі «Разважанні аб добрай смерці» для моладзі. Запрашаецца моладзь ад 16 гадоў.
Рэкалекцыі дазволяць засяродзіцца на духоўным жыцці і спраўдзіць пастановы, дадзеныя ў час Вялікага посту, а таксама запланаваць свой летні адпачынак з Богам. Удзельнікі будуць разам разважаць над Божым словам, працаваць у групах. Будзе магчымасць прыняць удзел у адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту і прыступіць да сакрамэнту пакаяння і паяднання.
Пачатак рэкалекцый 16 красавіка а 17-й гадзіне.
Пры сабе трэба мець карымат, спальны мяшок, цёплае адзенне, блакнот, ручку.
Запісацца і атрымаць больш інфармацыі можна па тэлефонах:
+375 29 691 02 22 +375 29 691 02 22 кс. Іван Огар SDB +375 33 665 82 56 +375 33 665 82 56 с. Тэрэса Сольнічэк FMA
Паводле www.sdb.by
(AG)
|