Адбудзецца пешая пілігрымка маці i ўсіх жанчын з Гродна ў санктуарый у Капцёўцы |
| Друк | |
Анонсы
|
18.04.2016 12:10 |
Першая нядзеля мая ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца як Дзень маці. Ва ўсіх святынях вернікі моляцца ў інтэнцыі памерлых і жывых маці, выказваюць ім сардэчныя віншаванні.
1 мая галоўныя ўрачыстасці Дня маці адбудуцца ў санктуарыi Маці Божай Яснагорскай Цярпліва Слухаючай на Узгорку надзеі ў Капцёўцы. У гэты дзень у санктуарый у Капцёўцы вырушыць пешая пілігрымка з Гродна, да ўдзелу ў якой асабліва запрошаны маці i ўсе жанчыны, каб прасіць у Панны Марыі ласкаў для сваіх сем’яў. Сёлета гэтая пілігрымка адбудзецца ў 10-ы раз.
Праграма дыяцэзіяльнага Дня маці: - 07.00 – святая Імша на распачацце пешай пілігрымкі ў гродзенскім касцёле Маці Божай Анёльскай (францішканскі)
- 08.00 – выхад пілігрымаў
- 12.00 – вітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя на Узгорку надзеі ў Капцёўцы
- 12.00-13.00 – адпачынак і гарбата
- 13.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
- 13.15 – канферэнцыя
- 14.00 – Крыжовы шлях
- 15.00 – святая Імша
- 16.30 – ад’езд аўтобусамі ў Гродна

У пілігрымку і на ўрачыстасці сардэчна запрашае кусташ санктуарыя ў Капцёўцы кс. Міхал Ластоўскі.
(JM)
|