У Росіцы пройдзе свята «Зямля пад белымі крыламі» | Друк |
Анонсы
29.04.2016 15:00

30 красавіка айцец Чэслаў Курэчка МІС, пробашч росіцкай парафіі Найсвяцейшай Тройцы, запрашае ў Росіцу на свята «Зямля пад белымі крыламі».

Праграма:

11.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння
11.30 – канферэнцыя «Экалогія сям’і» (айцец Віталь Сапега ОР)
12.00 – святая Імша
13.00 – паэтычная праграма
14.00 – пачастунак у летнім кафэ «У бусла». Грыбная поліўка «ад айца Чэслава»

Таксама чакаюцца вогнішча, кава, сяброўскiя размовы і шмат сюрпрызаў, падрыхтаваных айцом Чэславам Курэчкам.

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by