Парафіяльны фэст «Па-сямейнаму ў Духа» пройдзе ў Гродне |
| Друк | |
Анонсы
|
06.05.2016 11:49 |
15 мая ў Гродне ў парафіі Святога Духа (Альшанка) пройдзе парафіяльны фэст пад назвай «Па-сямейнаму ў Духа».
Да ўдзелу ў фэсце запрашаюцца ўсе жыхары горада.
Праграма фестывалю:
11.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці (праводзіць моладзь) 11.30 — Урачыстая святая Імша на касцёльным пляцы (цэлебруе дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі). Падчас Імшы будзе спяваць хор «Cantate Domino».
Пасля Імшы:
- выступленне клоўна для дзяцей
- конкурсы
- парафіяльная латарэя
- першае выступленне дзіцячага ансамбля «Анёлы»
- мноства падарункаў і іншыя забавы
З 18.00 — грыль
(MV)
|