Парафія ў Лучаі запрашае на фэст у гонар св. Андрэя Баболі | Друк |
Анонсы
08.05.2016 12:22

14 мая парафія Св. Юды Тадэвуша ў Лучаі (Віцебская дыяцэзія) запрашае на фэст у гонар святога Андрэя Баболі. Пачатак у 15 гадзін.

У межах фэсту адбудуцца ўрачыстая Імша, канцэрт і адкрыццё сезону байкераў з асвячэннем матацыклаў.

Праграма:

15.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
16.00 – урачыстая адпустовая святая Імша
17.30 – святочны канцэрт з удзелам ансамбля песні «Ферцінка». Адкрыццё сезону байкераў з асвячэннем матацыклаў.

Арганізатары абяцаюць шмат прыемных уражанняў і духоўны адпачынак.


(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by