23 чэрвеня вырушыць пешая пілігрымка Магілёў-Будслаў |
| Друк | |
Анонсы
|
11.05.2016 11:08 |
23 чэрвеня пачынаецца 4-я пешая пілігрымка Магілёў-Будслаў пад назвай «Святы Ян Павел ІІ – сведка Божай міласэрнасці». Пілігрымка вырушыць ад катэдральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве.
Жадаючы даверыць апецы Марыі сваё жыццё і лёс сваіх блізкіх, пілігрымы пройдуць за 9 дзён больш за 250 км.
Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэлефоне:
8 029 849 80 83 а. Віталій

(AG)
|