Агульнабеларуская салезіянская ўрачыстасць у гонар Маці Божай адбудзецца ў Смаргоні |
| Друк | |
Анонсы
|
12.05.2016 10:10 |
21 мая ў Моладзевым цэнтры св. Яна Боско ў Смаргоні (Гродзенская дыяцэзія) адбудзецца святкаванне агульнабеларускай салезіянскай урачыстасці «Марыя Успамога Хрысціянаў». Запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Праграма:
10.00 – 10.45 – рэгістрацыя 11.00 – святая Імша – прыняцце кандыдатаў у аніматары – аднаўленне манаскіх абяцанняў сясцёр ДМУ 13.00 – абед 13.50 – мюзікл «Песня пра Марыю» 14.30 – інтэрактыўная праграма 15.15 – малітва за ўсіх маці, супольны фотаздымак 15.30 – марыйны Акафіст 16.15 – «слоўка» і благаслаўленне праз заступніцтва Марыі Успамогі Хрысціянаў (AG)
|