22 мая ва ўсіх святынях Гродзенскай дыяцэзіі пройдзе эўхарыстычная адарацыя |
| Друк | |
Анонсы
|
16.05.2016 22:04 |
22 мая перад або пасля галоўнай святой Імшы з найбольшым удзелам вернікаў ва ўсіх касцёлах і капліцах Гродзенскай дыяцэзіі пройдзе эўхарыстычная адарацыя ў інтэнцыі плённага перажывання Нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэсу і падзякі за дар дыяцэзіяльнага Касцёла. З адпаведным распараджэннем звярнуўся біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс пройдзе ў Гродне 24-26 мая.
Вернікі заахвочваюцца выказаць падчас адарацыі ўдзячнасць Богу за дар дыяцэзіяльнага Касцёла, а таксама за гады пастырскага служэння біскупа Аляксандра Кашкевіча ў дыяцэзіі.
Малітва падзякі за 25 гадоў Гродзенскай дыяцэзіі
Усемагутны і міласэрны Божа ў Тройцы Адзіны! Мы славім Цябе і дзякуем Табе за ўсе ласкі і даброты, якімі надзяліў народ Божы Гродзенскай дыяцэзіі на працягу 25 гадоў!
Просячы прабачэння за нашы грахі і нядбайнасці, звяртаемся да Цябе, праз заступніцтва Марыі, Маці Міласэрнасці і Апякункі нашай, каб і ў далейшым кіраваў у сваім ласкавым Провідзе і адорваў наш дыяцэзіяльны Касцёл супакоем і адзінствам, а таксама святымі пакліканнямі.
Благаславі нашаму Пастыру ў адзінстве з усімі святарамі дыяцэзіі. Захоўвай у святасці нашыя сем'і, узмацняй веру і любоў да Цябе ў душах дзяцей і моладзі.
Дазволь нам трываць з Табой у сувязі з Паўсюдным Касцёлам, каб мы маглі жыць для Тваёй славы і Табе няспынна служыць! Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн. (AG)
|