Бацькі сем’яў запрашаюцца ў пілігрымку з Гродна ў санктуарый у Капцёўцы |
| Друк | |
Анонсы
|
19.05.2016 10:52 |
Па традыцыі першая нядзеля чэрвеня ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца як Дзень бацькі. У гэты дзень усіх вернікаў заахвочваюць да малітвы ў інтэнцыі бацькаў сем’яў.
Адна з формаў выразу малітоўнай памяці пра бацькаў — пешая пілігрымка з Гродна ў санктуарый Маці Божай Яснагорскай на Узгорку надзеі ў Капцёўцы, дзе 5 чэрвеня адбываюцца галоўныя ўрачыстасці. Да ўдзелу ў пілігрымцы запрашаюцца бацькі сем’яў, іх жонкі і дзеці. 
Праграма дыяцэзіяльнага Дня бацькі:
- 07.00 — святая Імша на распачацце пілігрымкі ў гродзенскім касцёле Маці Божай Анёльскай (францішканскі)
- 08.00 — выхад пілігрымаў
- 12.00 — вітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя на Узгорку надзеі ў Капцёўцы
- 12.00-13.00 — адпачынак і гарбата
- 13.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
- 13.15 — канферэнцыя
- 14.00 — Крыжовы шлях
- 15.00 — святая Імша
- 16.30 — ад’езд на аўтобусах у Гродна
Кусташ санктуарыя ў Капцёўцы кс. Міхал Ластоўскі сардэчна запрашае вернікаў прыняць удзел у пілігрымцы і ўрачыстасцях.
(JM)
|