Айцы кармэліты запрашаюць вернікаў Мінска на парафіяльны фэст | Друк |
Анонсы
23.05.2016 16:03

Парафія Божага Цела ў Мінску запрашае жыхароў сталіцы на парафіяльны фэст і працэсію, якія адбудуцца 26 мая.

Святыя Імшы ў гэты дзень адбудуцца ў 9.00 і 19.00 у парафіяльнай капліцы Маці Божай Шкаплернай (вул. Герасіменкі, 6/1).

Пасля вечаровай святой Імшы, якую ўзначаліць а. Алег Шпець SChr, па вуліцах горада пройдзе ўрачыстая працэсія, якая спыніцца перад чатырма алтарамі.

(АлГ),(AYU)

 
© 2003-2025 Catholic.by