Салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка Смаргонь-Будслаў вырушыць 26 чэрвеня | Друк |
Анонсы
25.05.2016 12:12

26 чэрвеня вырушыць 17-я Салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка Смаргонь-Будслаў (СМЕП). Дэвіз — «Жывіце міласэрнасцю, як Айцец». Узрост пілігрымаў — 14-35 гадоў.

Пілігрымка ўключае ў сябе традыцыйныя салезіянскія практыкі для моладзі, калі весялосць спалучаецца з евангелізацыйнымі практыкамі. Імі з'яўляюцца штодзённая святая Імша, канферэнцыі, праца ў групах і малітва.



Кошт пілігрымкі — ад 150 000 руб. (уваходзяць ежа і атрыбуты СМЕП) + майка #СМЕП17 дададкова (100 000 руб.).

Запіс да 12 чэрвеня ўключна. Удзельнікам з салезіянскіх дамоў патрэбна запісацца ў адказных за мясцовыя араторыі. Астатнія запісваюцца ў кс. Паўла Шчарбіцкага SDB па тэлефоне +375 29 389 76 69 (з характарыстыкай ад свайго пробашча).

Для тых, хто па нейкіх прычынах не можа далучыцца да салезіянскай пілігрымкі, ёсць магчымасць пакінуць на сайце sdb.by свае інтэнцыі, у якіх пілігрымы будуць маліцца падчас шляху да Маці Божай Будслаўскай.

Паводле sdb.by

 
© 2003-2024 Catholic.by