Салезіяне Беларусі запрашаюць на юбілей ксяндза Юзафа Занеўскага SDB у Смаргонь |
| Друк | |
Анонсы
|
31.05.2016 12:05 |
75-годдзе з дня нараджэння і 50-годдзе манаскага жыцця адзначае сёлета кс. Юзаф Занеўскі SDB, які быў першым салезіянінам у Беларусі, а сёння з’ўляецца пробашчам парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Маскве.
Урачыстую святую Імшу падзякі Богу за пражытыя гады і юбілей манаскага жыцця ксяндза Юзафа ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Юбілейная ўрачыстасць адбудзецца 11 чэрвеня ў 11.00 у парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні (вул. Балыша, 1).
Салезіяне Ксяндза Боско Беларусі сардэчна запрашаюць святароў, кансэкраваных асобаў і ўсіх вернікаў да ўдзелу ва ўрачыстай святой Імшы з гэтай нагоды. Паводле sdb.by, (IL)
|