Рэкалекцыі па распазнанні паклікання пройдуць 18-21 ліпеня ў семінарыі ў Пінску | Друк |
Анонсы
01.06.2016 14:01

З 18 да 21 ліпеня Міждыяцэзіяльная духоўная семінарыя імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску праводзіць рэкалекцыі для хлопцаў, удзел у якіх могуць прыняць хлопцы ад 15 гадоў.

Некалькі дзён духоўных разважанняў з’яўляюцца цудоўнай нагодай глыбей задумацца над сэнсам свайго жыцця і шукаць сваю дарогу пад кіраўніцтвам Святога Духа.

Рэкалекцыі пачынаюцца 18 ліпеня вячэрай у 19.00. Заканчваюцца 21 ліпеня абедам у 14.00.

Арганізатары просяць жадаючых загадзя паведаміць пра свой удзел па тэлефонах: 8-0256044186, 8-0336064430 або на e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

(IL)

 
© 2003-2025 Catholic.by