Латышскі хор «Assumpta» прадставіць музычную праграму да 25-годдзя Гродзенскай дыяцэзіі |
| Друк | |
Анонсы
|
15.06.2016 14:59 |
У сувязі са святкаваннем 25-годдзя дыяцэзіі, а таксама ў гонар Года культуры ў Беларусі, у Гродзенскай дыяцэзіі выступіць латвійскі хор «Assumpta» з базылікі Маці Божай у Аглоне.
16-18 чэрвеня хор выступіць з музычнай праграмай у Гродне, а таксама ў в. Галынка і в. Перстунь Гродзенскага р-на.
Праграма:
16 чэрвеня
- 19.00 — хор будзе суправаджаць спевамі святую Імшу ў касцёле Адшукання Святога Крыжа ў Гродне (пабернардынскі). Пасля Імшы адбудзецца канцэрт хору.
17 чэрвеня - 18.00 — канцэрт у касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Галынцы
18 чэрвеня
- 18.00 — канцэрт у касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Перстунь
(IL)
|