Урачыстасці Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі адбудуцца 16-17 ліпеня | Друк |
Анонсы
29.06.2016 14:07

Кармэліты босыя з Гудагая запрашаюць на ўрачыстасці Маці Божай Шкаплернай, якія пройдуць у парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі 16-17 ліпеня.

Праграма:

  • 18.00 — святая Імша і заканчэнне Навэнны да Маці Божай. Прыміцыйная святая Імша а. Аляксандра Стокі OCD
  • 20.00 — Крыжовы шлях на Кальварыі
  • 23.15 — Нешпары з разважаннем
  • 24.00 — працэсія са свечкамі. Святая Імша, якую ўзначалiць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. Начное чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 08.30 — Гадзінкі, прысвечаныя Найсвяцейшай Панне Марыі
  • 09.30 — святая Імша на польскай мове
  • 11.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
  • 12.00 — урачыстая адпустовая святая Імша, якую ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Святкаванні юбілею 25-годдзя яго біскупскай сакры і Гродзенскай дыяцэзіі.

(AG)


 
© 2003-2025 Catholic.by