Духоўная семінарыя ў Пінску запрашае на рэкалекцыі па распазнанні паклікання |
| Друк | |
Анонсы
|
01.07.2016 14:12 |
У Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску адбудуцца рэкалекцыі для юнакоў, прысвечаныя распазнанню свайго паклікання. Духоўныя практыкаванні пачнуцца вечарам 18 ліпеня і завершацца 21 ліпеня святой Імшой апоўдні.
Арганізатары рэкалекцый абяцаюць вельмі багатую і разнастайную праграму, якая дапаможа ўдзельнікам яшчэ больш паглыбіць свае адносны з Богам і распазнаць шляхі, на якія Ён кліча.
Запісацца на рэкалекцыі можна па наступных кантактных нумарах:
+375 25 604 41 86 +375 29 726 83 79
(AG)
|