Асвячэнне новай святыні адбудзецца ў парафіі Перамянення Пана ў в. Негарэлае |
| Друк | |
Анонсы
|
27.07.2016 15:07 |
6 жніўня ў парафіі Перамянення Пана ў в. Негарэлае (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) пройдзе асвячэнне новай святыні. Асвячэнне здзейсніць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Парафія сардэчна запрашае на гэтую святочную падзею, якой чакала не адзін год, вернікаў, святароў, кансэкраваных асобаў.
У 10 гадзін адбудзецца аповед пра паўстанне парафіі ў Негарэлым, у 12 гадзін — святая Імша.
Неабходную інфармацыю можна атрымаць у пробашча парафіі кс. Дзяніса Шастаковіча MSF па тэлефоне:
+375 25 771 00 80 (AG)
|