5 жніўня адбудзецца пілігрымка матацыклістаў Браслаў-Росіцa |
| Друк | |
Анонсы
|
11.07.2016 11:00 |
5 жніўня ўпершыню адбудзецца пілігрымка матацыклістаў з Браслава да росіцкіх мучанікаў на месца спалення жыхароў вёскі Росіца нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Пілігрымы пераадолеюць шлях у 100 км. rПраграма пілігрымкі:
- 14.00 — збор каля касцёла ў Браславе, кава, пачастунак
- 15.15 — малітва ў касцёле за памерлых жыхароў Росіцы і за загінуўшых матацыклістаў
- 15.30 — выезд
- 17.30 — прывітанне матацыклістаў у Росіцы
- 18.00 — святая Імша, пасля — пасілак для ўсіх матацыклістаў, матапрабег да месца спалення і вяртанне ў Браслаў
Пры сабе трэба мець дазвол аб знаходжанні ў пагранічнай зоне.
Неабходная інфармацыя і рэгістрацыя па тэлефоне:
+375 29 577 00 38 кс. Уладзімір (AG)
|