Парафія Божага Цела ў Мінску запрашае на адпустовую ўрачыстасць Маці Божай Шкаплернай |
| Друк | |
Анонсы
|
14.07.2016 11:32 |
16 ліпеня Рыма-Каталіцкі Касцёл успамінае Найсвяцейшую Панну Марыю з гары Кармэль, Маці Божую Шкаплерную. Мінская супольнасць айцоў кармэлітаў босых і парафія Божага Цела ў Мінску запрашаюць на супольнае святкаванне ў капліцу Маці Божай Шкаплернай па вул. Герасіменкі 6/1.
Урачыстыя святыя Імшы адбудуцца ў 9.00, 12.00 і 19.00. У 12.00 узначаліць адпустовую Імшу і ўдзеліць прыміцыйнае благаслаўленне нэапрэзбітэр айцец Аляксандр Стока OCD.
Як паведамляе а. Сяргей Трысцень OCD, пасля кожнай Эўхарыстыі будзе магчымасць прыняць святы шкаплер з рук святара-кармэліта і далучыцца да вялікай шкаплернай сям'і. (AG)
|