6-7 жніўня адбудзецца пілігрымка Масты-Рось | Друк |
Анонсы
14.07.2016 17:05

6-7 жніўня адбудзецца II пешая пілігрымка з Мастоў у санктуарый Езуса Журботнага ў Росі (Гродзенская дыяцэзія). Дэвіз сёлетняй пілігрымкі — «Будзьце міласэрныя, як Айцец ваш».

Пілігрымка вырушыць 6 жніўня з парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах.

Запісацца ў пілігрымку можна ў парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах або па тэлефонах:

+375 29 586 39 16 кс. Віктар Ханько
+375 33 689 31 15 Ірына

«Падчас пілігрымкі асабліва будзем прасіць у Юбілейны Год Міласэрнасці прабачэння за нашы грахі, за грахі нашых продкаў і нашых парафій. Будзем прасіць міласэрнасці для нашага Касцёла, краіны, святароў, аб міры ва ўсім свеце. У ходзе пілігрымкі можна будзе ўзяць пастанову: маліцца за чалавека блізкага або проста знаёмага, які жыве ў граху, аб міласэрнасці для яго, аб добрай споведзі», — адзначаюць арганізатары.

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by