23 ліпеня Каталіцкі Касцёл ушаноўвае святую Брыгіду. Яна жыла і
дзейнічала ў XIV ст. перш за ўсё ў Швецыі. Аднак у дзейнасці для Хрыста
святая не абмежавалася тэрыторыяй сваёй радзімы, а здзейсніла некалькі
паломніцтваў, пакідаючы пасля сябе памяць у выглядзе добрых спраў, як,
напрыклад, дом міласэрнасці ў Рыме. Брыгіда была святой і ў ролі
шмадзетнай маці, мела мужа і 8 дзяцей, і ў ролі манахіні, як
заснавальніца жаночага і мужчынскага кляштараў. Святая павучала каралёў
Еўропы і Рымскіх Папаў. Маючы актыўную жыццёвую пазіцыю і жывучы пры
каралеўскім двары, Брыгіда адначасова была візіянеркай, прыадчыніла
нашчадкам дарогу да добрай смерці.
Сёння святая Брыгіда спачывае ў Вадстане (Швецыя), у кляштары, заснаваным ёй, які цяпер належыць Пратэстанцкай Царкве. Яе рэліквіі знаходзяцца таксама ў катэдральным саборы Стакгольма.
Piligrymka.by запрашае ў падарожжа 25-31 жніўня, падчас якога плануецца наведаць Талін, Хельсінкі, Рыгу, Аглону, памаліцца ў стакгольмскай катэдры і ўшанаваць рэліквіі святой Брыгіды.
Падарожнічаць удзельнікі будуць на аўтобусе з Мінска, а таксама тры разы будуць сядаць на паром, каб пераправіцца праз Балтыйскае мора.
Умовы пілігрымавання: абавязковыя ахвяраванні за аднаго паломніка 950 рублёў, за дваіх 1800 рублёў.
Запіс да 27 ліпеня.
Тэлефоны:
+ 375 33 353 51 10, +375 29 663 51 10 (AG)
|