Патрабуюцца валанцёры падчас правядзення музычнага фестывалю «Laudato Si» | Друк |
Анонсы
03.08.2016 13:07

На музычны фестываль «Laudato Si», які пройдзе 20-21 жніўня ў Беразінскім (Маладзечанскі дэканат), запрашаюцца валанцёры.

Арганізатары фестывалю паведамляюць, што будуць рады, калі валанцёры далучацца да правядзення.

Патрэбна дапамога тых, хто будзе займацца рэгістрацыяй, дапамагаць у прыгатаванні пасілкаў, прыбіраць, а таксама сустракаць удзельнікаў з цягніка і апекавацца імі падчас фестывалю.

Тых, хто хоча далучыцца да ліку «дабравольных памагатых», просяць паведаміць па тэлефонах:

+ 8 (025) 539 52 36 Алёна
+ 8 (025) 539 48 35 Андрэй

Дадатковая інфармацыя пра фестываль:

vk.com/laudato_si
facebook.com/laudatosifestiwal

(AYU)


 
© 2003-2025 Catholic.by