|
Рэкалекцыі «Уводзiны ў iгнацыянскую малiтву» адбудуцца ў Баранавічах |
| Друк | |
|
Анонсы
|
|
04.08.2016 12:06 |
|
З 17 па 20 жніўня ў кляштары сясцёр місіянерак Святой Сям'і ў Баранавічах адбудуцца рэкалекцыi «Уводзiны ў iгнацыянскую малiтву» на падставе духоўных практыкаванняў св. Iгнацыя Лаёлы, заснавальніка Таварыства Езуса (Ордэна езуітаў).
Складнікі кожнага дня рэкалекцый: малітоўнае чытанне Божага слова (lectio divina), індывідуальная і супольная малітва, святая Імша, індывідуальная размова са святаром. Рэкалекцыі адбываюцца ў цішыні і маўчанні.
Жадаючым прыняць удзел у рэкалекцыях і па ўсiх пытаннях, з гэтым звязаных, просьба звяртацца на e-mail
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
або па тэлефонах:
+375 44 465 18 78 +375 29 205 20 67 (AG)
|