17 жніўня вырушыць у дарогу пілігрымка Глыбокае-Браслаў | Друк |
Анонсы
08.08.2016 16:12

Пешая пілігрымка з Глыбокага распачнецца 17 жніўня ў 7.00 святой Імшой у парафіяльным касцёле. У дарозе да санктуарыя Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе пілігрымы будуць ісці тры дні.

На начлег удзельнікі пілігрымкі будуць спыняцца ў Шаркаўшчыне і Ахрэмаўцах. Той, каму з 16 на 17 жніўня неабходны начлег у Глыбокім, павінен загадзя звярнуцца да арганізатараў пілігрымкі па кантактных тэлефонах:

+375 29 884 54 82 кс. Мікалай Ціхановіч (адказны за пілігрымку),
+375 29 566 48 33 Алег Хмылко

(IL)

 
© 2003-2025 Catholic.by