18 верасня адбудзецца пешая пілігрымка Гродна-Капцёўка |
| Друк | |
Анонсы
|
06.09.2016 10:37 |
Традыцыйна ў трэцюю нядзелю верасня адбываецца пешая пілігрымка дзяцей і моладзі, настаўнікаў і выхавацеляў, выкладчыкаў і катэхетаў з Гродна і ваколіц у санктуарый Маці Божай на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы. Сёлета пешая пілігрымка з Гродна ў Капцёўку адбудзецца 18 верасня.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя, каб на парозе новага навучальнага і катэхетычнага года даверыцца мацярынскай апецы Панны Марыі Цярпліва Слухаючай і прасіць аб Божым благаслаўленні ў вучобе. Праграма пілігрымкі і ўрачыстасцяў у Капцёўцы: - 08.00 – выхад пілігрымкі з касцёла Маці Божай Анёльскай (францішканскі) у Гродне
- 12.00 – прывітанне пілігрымаў на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы
- 12.00 – 13.00 – адпачынак, гарбата
- 13.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
- 13.15 – святая Імша
- 14.30 – канцэрт, выступленні парафіяльных груп
- 16.30 – заканчэнне, вяртанне ў аўтобусах у Гродна
Больш інфармацыі пра пілігрымку можна атрымаць у кусташа санктуарыя ў Капцёўцы кс. Міхала Ластоўскага (+375 29 11 68 726). Grodnensis.by
|