У Воранаве пройдзе дыяцэзіяльная сустрэча выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў Гродзенскай дыяцэзіі | Друк |
Анонсы
07.09.2016 10:07

24 верасня ў санктуарыі Божай Міласэрнасці ў Воранаве адбудзецца дыяцэзіяльная сустрэча выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў. Удзельнікаў сустрэчы чакае супольная малітва і праца ў групах.

а

На фота: удзельнікі сустрэчы выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў Гродзенскай дыяцэзіі ў Тракелях у 2015 г.

Праграма:

  • 10.30 — прывітанне ўдзельнікаў і супольная малітва
  • 10.45 — канферэнцыя на тэму «Божая міласэрнасць як заклік да штодзённага служэння чалавеку»
    - перапынак на каву
  • 11.45 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 13.00 — святая Імша
  • 14.00 — абед
  • 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
    - Праца ў групах: Сучасныя настаўнікі Божай міласэрнасці (св. Фаўстына, св. Маці Тэрэза з Калькуты, св. Ян Павел II)
    - перапынак на каву
  • 16.30 — падвядзенне вынікаў працы ў групах і завяршэнне сустрэчы супольнай малітвай.

(IL)

 
© 2003-2025 Catholic.by