Адпустовая ўрачыстасць Узвышэння Святога Крыжа пройдзе на Мядзельскай Кальварыі | Друк |
Анонсы
08.09.2016 12:16

17 верасня на Мядзельскай Кальварыі адбудзецца адпустовая ўрачыстасць Узвышэння Святога Крыжа. Кармэліты босыя з Мядзела запрашаюць усіх жадаючых.

Праграма:

11.00 — прывітанне ў касцёле дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага SDB
11.15 — малітоўная працэсія на Мядзельскую Кальварыю
11.45 — прывітанне біскупа Аляксандра Яшэўскага перад Брамай прабачэння
12.00 — набажэнства Крыжовага шляху на Кальварыі. Урачыстая святая Імша на Гары крыжоў з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі

Святароў просяць узяць з сабой альбы і паведаміць пра свой удзел па адным з тэлефонаў:

+375 29 365 01 04 а. Павел
+375 44 763 72 40 а. Юрый

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by