Гурт «Рыбы» выступіць з канцэртам у Дараве | Друк |
Анонсы
15.09.2016 18:01

1-2 кастрычніка ў межах прэзентацыі свайго новага альбома гурт «Рыбы» выступіць у в. Дарава (Ляхавіцкі р-н.). На музычны вечар запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Вечар распачнецца ў суботу, 1 кастрычніка, у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі прэзентацыяй новага альбома гурта пад назвай «Любі». Затым адбудзецца малітва праслаўлення.

На наступны дзень «Рыбы» будуць іграць падчас святой Імшы ў 10.30, пасля якой выступяць з невялікім канцэртам.

Па ўсіх пытаннях адносна мерапрыемства можна звяртацца па тэлефонах:

+375 29 562 04 28 (Алена)

+375 33 637 5714 (Віталь)

(MV)

 
© 2003-2025 Catholic.by