Мітрапаліт Кандрусевіч благаславіць студэнтаў і выкладчыкаў на новы навучальны год | Друк |
Анонсы
21.09.2016 09:58
Па традыцыі ў верасні, на пачатку новага навучальнага і катэхетычнага года, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначальвае набажэнства з удзелам студэнтаў і выкладчыкаў у мінскай архікатэдры (пл. Cвабоды, 9). Сёлета святая Імша ў інтэнцыі паспяховага навучання адбудзецца 22 верасня ў 18.30.


Вучні, студэнты і выкладчыкі запрашаюцца на супольную малітву, каб разам з Хрыстом распачаць чарговы этап навучання, а таксама маліцца, каб усе навуковыя дасягненні былі на карысць грамадства і не супярэчылі Божым запаведзям.

 
© 2003-2025 Catholic.by