26 верасня распачнецца пілігрымка ў Фаціму. Запіс працягваецца | Друк |
Анонсы
21.09.2016 13:03

З 26 верасня па 11 кастрычніка адбудзецца пілігрымка ў месца аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме (Партугалія). Да пілігрымаў там далучыцца Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Іерарх асвеціць фігуру Маці Божай Фацімскай, перэгрынацыя якой чакаецца ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў межах падрыхтоўкі і святкавання юбілею 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў.


Акрамя Фацімы група пілігрымаў, у якую ўвойдуць вернікі з усёй Беларусі, а таксама з Масквы, наведае Ліхэнь, Кёльн, Парыж, Люрд, Санцьяга дэ Кампастэла, Лісабон, Барселону, Падую і Чэнстахова. Таксама запланаваны адпачынак на беразе акіяна.

Кошт паездкі — 1399 руб.

Кантактныя нумары тэлефонаў:
+375 (29) 66-35-110 (Velcom)
+375 (33) 35-35-110 (МТС)

З праграмай пілігрымак можна азнаёміцца на сайце piligrymka.by.

(VGr)

 
© 2003-2025 Catholic.by