Спецкурс для катэхетаў архідыяцэзіі пройдзе ў Мінску |
| Друк | |
Анонсы
|
04.10.2016 12:14 |
Катэхетычны аддзел Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і адміністрацыя «Мінскага тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля» сардэчна запрашаюць усіх катэхетаў архідыяцэзіі і студэнтаў і выпускнікоў каледжа на сустрэчу, прысвечаную тэме «Ці трэба вучыцца малітве? Якая малітва добрая?».
Сустрэча адбудзецца 8 кастрычніка ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) з 9.00 да 17.00.
Катэхетычны аддзел Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
|