Браты капуцыны запрашаюць на набажэнства «Transitus» і ўрачыстасць у Мінску |
| Друк | |
Анонсы
|
01.10.2016 14:25 |
У касцёлах пры кляштарах капуцынаў адбудуцца набажэнствы «Transitus», а таксама адпустовая ўрачыстасць у Мінску.
Адмысловае францішканскае набажэнства «Transitus» з’яўляецца знакам памяці аб смерці св. Францішка з Асізі, які памёр у ноч з 3 на 4 кастрычніка 1226 года. «Transitus» з лацінскай мовы азначае «пераход». Набажэнства з’яўляецца магчымасцю падзякі за дар св. Францішка, які ў апошнія гады свайго жыцця атрымаў стыгматы — раны Хрыста.
Мінск:
Набажэнства адбудзецца ў касцёле св. Роха на Залатой Горцы ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы 3 кастрычніка пасля святой Імшы ў 18.30. Таксама адбудзецца адпустовая ўрачыстасць на месцы будаўніцтва (Копішча-Нов.Баравая) 2 кастрычніка ў 12.00. Маладзечна:
Набажэнства адбудзецца ў парафіі Св. Казіміра 3 кастрычніка пасля святой Імшы ў 18.00.
Слонім:
Набажэнства адбудзецца ў касцёле св. Андрэя 3 кастрычніка пасля святой Імшы ў 18.00.
Смалявічы:
Набажэнства адбудзецца ў касцёле св. Валянціна 4 кастрычніка ў 18.00. Докшыцы:
Набажэнства адбудзецца ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы 3 кастрычніка пасля святой Імшы ў 18.00. Паводле kapucyny.by
(AG)
|