У Смаргоні адбудзецца прэзбітэрскае пасвячэннe |
| Друк | |
Анонсы
|
11.11.2016 12:46 |
12 лістапада ў парафіяльным касцёле св. Міхала Арханёлa ў Смаргоні дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB удзеліць прэзбітэрскае пасвячэннe выпускнікy Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне дыякану Дзянісy Бразінскаму. Пачатак святой Імшы ў 12 гадзін.
Дыякан Дзяніс Бразінскі нарадзіўся 1 сакавіка 1992 г. у Смаргоні (парафія Св. Міхала Арханёлa). Скончыў навучанне і фармацыю ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Будзе належаць да ліку святароў Гродзенскай дыяцэзіі, але душпастырскую службу будзе несці на Магілёўшчыне.
Перад пасвячэннем кандыдат прымe ўдзел у рэкалекцыях, якія падрыхтуюць яго да гэтай падзеі. Паводле grodnensis.by, (AG)
|